У школах скароцяць гадзіны хіміі і дададуць матэматыкі

24.05.2017 / 15:23

Пра гэта паведаміла сёння журналістам начальнік упраўлення агульнай сярэдняй адукацыі Мінадукацыі Святлана Уклейка.

«Адбыліся нязначныя змены. Скарочана на адну гадзіну колькасць гадзін вывучэння хіміі ў сёмым класе, але павялічана колькасць гадзін на вывучэнне матэматыкі ў сёмым класе ў сярэдніх школах — замест чатырох гадзін будзе пяць. У восьмым і дзявятым класах будзе таксама павялічана ў наступныя гады», — распавяла Святлана Уклейка.

Яна патлумачыла, што па колькасці гадзін вывучэнне матэматыкі ў сёмых класах у школах прыраўнялі да гімназій, бо навучальная праграма для гэтых устаноў аднолькавая.

«Гэта гадзіна павялічана, каб даць магчымасць навучэнцам школ, як і гімназістам, магчымасць адпрацаваць матэрыял на практыцы», — дадала начальнік упраўлення.