КНДР запусціла чарговую ракету, яна ўпала ў эканамічнай зоне Японіі

29.05.2017 / 06:28

Паўднёвакарэйскія вайскоўцы паведамілі пра запуск з тэрыторыі КНДР ракеты Scud. Як паведамляе агенцтва Reuters са спасылкай на крыніцу ў абаронным ведамстве ў Сеуле, запуск быў зроблены з раёна горада Вонсан. Ракета паляцела ва ўсходнім кірунку.

Прадстаўнік японскага ўрада Ёшыда Суга паведаміў аб тым, што ракета ўпала ў выключнай эканамічнай зоне краіны. Паводле яго слоў, ніякіх разбурэнняў у выніку не было.