Больш за 25% насельніцтва Беларусі пакутуюць на атлусценне

06.06.2017 / 21:02

На атлусценне ў Беларусі пакутуюць 25,4% насельніцтва. Пра гэта стала вядома па папярэдніх выніках даследавання, якое праводзіць Міністэрства аховы здароўя сумесна з СААЗ, паведамляе БелТА.

Залішняя маса цела маецца ў 60,6% насельніцтва. У 25,4% — атлусценне, вісцэральнае атлусценне адзначанае ў 42% мужчын і 63,5% жанчын. Пры гэтым паказчыкі павялічваюцца з узростам. Так, у людзей ва ўзросце 60-70 гадоў адзначаецца атлусценне — 60,7% мужчын і 88% жанчын.

Атлусценне можа прывесці да павышэння артэрыяльнага ціску, развіцця цукровага дыябету і нават да анкалагічных захворванняў. Спецыялісты адзначаюць, што акружнасць таліі ў жанчын павінна быць не больш за 80 см, у мужчын — 94 см.