Лукашэнка правёў перамовы з замежнымі лідарамі ў кулуарах ШАС

09.06.2017 / 11:55

Аляксандр Лукашэнка правёў перамовы з замежнымі лідэрамі ў кулуарах саміту Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва ў Астане.

Кіраўнік дзяржавы прадуктыўна і прадметна пагутарыў з прэм'ер-міністрам Індыі Нарэндра Модзі, які запрасіў прэзідэнта наведаць гэтую краіну восенню.

Грунтоўная размова на палях форуму адбылася з прэм'ер-міністрам Пакістана Наваз Шарыфам напярэдадні яго візіту ў жніўні ў Беларусь.

Адбыліся таксама сустрэчы з кіраўнікамі Расіі, КНР, Афганістана і Таджыкістана.

Зацікаўленасць у візіце Аляксандра Лукашэнкі для выпрацоўкі новага парадку дня ва ўзаемадзеянні дзвюх краін выказаў падчас перамоваў і міністр замежных спраў Ірана.

Раней Аляксандр Лукашэнка сустрэўся з генеральным сакратаром ААН Антоніу Гутэрышам.