Зборная Беларусі выйграла ў Новай Зеландыі

12.06.2017 / 21:13

Зборная Беларусі па футболе выйграла ў таварыскім матчы ў каманды Новай Зеландыі з лікам 1:0.

Гульня прайшла ў Мінску на стадыёне «Трактар» 12 чэрвеня і сабрала 2 500 гледачоў. 

Адзіны гол у сустрэчы на 47-й хвіліне забіў Дзяніс Палякоў.

Зборная Новай Зеландыі рыхтуецца да Кубка канфедэрацый — турніра, што праводзіцца за год да чэмпіянату свету па футболе і ў якім удзельнічаюць пераможцы чэмпіянатаў кантынентаў. Новая Зеландыя перамагла на чэмпіянаце Акіяніі.

Свой наступны матч у адборачным турніры да чэмпіянату свету зборная Беларусі згуляе 31 жніўня ў гасцях супраць Люксембурга. 3 верасня гульня супраць Швецыі ў Барысаве.