Лукашэнка заявіў, што людзей працягвае хваляваць рост цэн

16.06.2017 / 15:16

Аляксандр Лукашэнка лічыць, што праблема росту цэнаў страціць актуальнасць у бліжэйшы час.

Пра гэта ён заявіў сёння журналістам, наведваючы Палескі дзяржаўны радыяцыйна-экалагічны запаведнік.

«Людзей пакуль гэта хвалюе (рост цэн). Але ўпэўнены, што калі нам удасца захаваць інфляцыю на гэтым узроўні, то гэты і наступны гады — і людзі забудуць пра гэтую праблему», — адзначыў Аляксандр Лукашэнка.