Хакейны трэнер Міхаіл Захараў: «Людзі жывуць у дастатку»

19.06.2017 / 14:12

Хакейны трэнер Міхаіл Захараў даў інтэрв'ю Tribuna.com, у якім, сярод іншага, расказаў пра дабрабыт у краіне.

— Чыноўнік Баранавіцкага райвыканкама сказаў, што на каманду ў горадзе можа не знайсціся сродкаў.

— Калі кажуць, што няма грошай, нікому не верце. Не было іх у 1996 годзе. Няхай тыя, хто кажа, што сёння няма грошай, пажывуць ў 1993-м. Колькі табе гадоў? 21? Спытай у бацькоў, як жылося ў пачатку 90-х. Вось тады грошай сапраўды не было. Ты нават не ўяўляеш той час. Прыходзіш у краму — на паліцах пуста. Калі б мне нехта тады сказаў, што мы будзем жыць як сёння, я б не паверыў. Вось мы сядзім у шыкоўным гандлёвым цэнтры, людзі жывуць у дастатку.