На Мінск ляціць навальніца ФОТАФАКТ

20.06.2017 / 15:43

Первая тестовая тучка на подходе) pic.twitter.com/KI98mB2XpW

— Юрий Басалкевич (@basalkevich1) 20 июня 2017 г.

Сіноптыкі перадалі папярэджанне пра навальніцу і залеву па краіне, абвешчаны аранжавы ўзровень небяспекі.

Па стане на 16:27

meteoinfo.by/radar

Сёння на большай частцы тэрыторыі краіны чакаюцца навальніцы, у асобных раёнах град і моцныя залевы. Пры навальніцах шквалістае ўзмацненне ветру парывамі да 15-20 м/с, у асобных раёнах да 24 м/с. Неспрыяльныя з'явы захаваюцца на працягу ночы.

У сталіцы — навальніцы, у асобных раёнах горада град і моцныя залевы. Пры навальніцы месцамі па горадзе шквалістае ўзмацненне ветру парывамі да 15-20 м/с.