«Амкадор» следам за МТЗ абвясціў вайну сланцам і шортам

20.06.2017 / 21:26

На «Амкадоры» следам за МТЗ кіраўніцтва заклапацілася знешнім выглядам работнікаў. Як вынікае з даручэння генеральнага дырэктара прадпрыемства, на працу не будуць дапускацца супрацоўнікі «ў шортах, брыджах, сланцах, а таксама сукенках, якія не адпавядаюць дзелавому стылю».

Фота распараджэння ў Рэдакцыю даслаў чытач.

nn.by