Маршруты транспарту ў Мінску зменяцца падчас генеральнай трэніроўкі парада 24—25 чэрвеня
23.06.2017 / 10:37
Маршруты гарадскога транспарту ў Мінску зменяцца 24-25 чэрвеня падчас генеральнай трэніроўкі парада, паведамілі БелТА ў ГП «Мінсктранс».
У сувязі з правядзеннем парада войскаў Мінскага гарнізона 24 чэрвеня з 22.00 будуць праводзіцца генеральныя трэніроўкі. У перыяд перамяшчэння тэхнікі механізаванай калоны праз тэрыторыю горада і падчас генеральных трэніровак параду 24 чэрвеня будуць уведзены часовыя абмежаванні руху ўсіх відаў транспарту. У мэтах захавання базавага ўзроўню перавозак пасажыраў прадугледжваюцца змены трас гарадскіх маршрутаў.
Інфармацыя пра змены размешчана на сайце прадпрыемства.
У перыяд праходжання калоны па маршруце, а таксама пры вяртанні тэхнікі механізаванай калоны для паўторнага праходжання маршруту, у месцах перакрыцця участкаў дарог прадугледжваецца кароткачасовае спыненне руху маршрутаў гарадскога і прыгараднага пасажырскага транспарту.