Лукашэнка згадаў хаджэнні па праспектах і гаварыльню на мітынгах

01.07.2017 / 17:48

«Мы робім усё, каб наша армія стала яшчэ больш сучаснай і моцнай. На роўных размаўляюць толькі з тымі дзяржавамі, якія здольныя за сябе пастаяць. Гэта даказана нашай гісторыяй. Менавіта таму мы ўсімі сіламі будзем берагчы і абараняць суверэнітэт і тэрытарыяльную цэласнасць беларускай дзяржавы», — заявіў Аляксандр Лукашэнка, выступаючы на ўрачыстым сходзе з нагоды Дня Незалежнасці

Ён падкрэсліў, што мір і стабільнасць дасягаюцца не пасродкам чараўніцтва — за гэтым вялізныя намаганні тых, каму дарагая Бацькаўшчына.

«Менавіта гэтым, а не хаджэннем па праспектах ці пустой гаварыльняй на мітынгах дасягаецца дабрабыт людзей і згода ў нашым агульным доме», — упэўнены Лукашэнка.