Валанцёры і міліцыя шукаюць 14-гадовую Дзіяну Марозаву, якая ў сёмы раз ўцякла з дому

07.07.2017 / 19:22

Валанцёры і міліцыя абвясцілі ў вышук 14-гадовую Дыяну Марозаву з Драгічынскага раёна, якая 28 чэрвеня выйшла з дому, паведамілі TUT.BY ва УУС Брэсцкага аблвыканкама.

Фота: ПВА «Анёл Брэст»

28 чэрвеня дзяўчына выйшла з дому. Па сёння яе месцазнаходжанне невядома, на сувязь з роднымі і блізкімі яна не выходзіла. Мама дзяўчынкі звярнулася з заявай у міліцыю. Паводле папярэдняй інфармацыі, Дзіяна адправілася аўтаспынам ў напрамку Оршы. Не выключана, што канчатковая мэта падарожжа — Масква.

Гэтыя ўцёкі ўжо сёмыя па ліку. У перадапошні раз яна пайшла з дому ў красавіку. Знайшлі яе праз два месяцы на трасе недалёка ад Баранавічаў. Улетку 2016 года яе адшукалі ў Оршы. Да гэтага — у аўтобусе, калі дзяўчынка ехала да свайго хлопца ў Мінск.