Эрдаган паабяцаў «адрэзаць галовы здраднікам»

Прэзідэнт Турцыі Рэджэп Таіп Эрдаган паабяцаў «адрэзаць галовы здраднікам» падчас выступу ў Стамбуле перад тысячамі ўдзельнікаў акцыі ў гадавіну спробы вайсковага перавароту, паведамляе DW.

16.07.2017 / 10:59

Шматтысячны марш у Стамбуле ў гадавіну спробы вайсковага перавароту. Удзельнікі прайшлі па вуліцах горада да моста праз Басфор, дзе ў ноч бунту загінулі 34 чалавекі. Фота Tolga Bozoglu / EPA / Scanpix / LETA

Эрдаган заявіў, што падпіша закон аб аднаўленні смяротнага пакарання ў Турцыі, калі яго прыме парламент.

Прэзідэнт Турцыі таксама заявіў, што на абвінавачаных па справе аб спробе перавароту варта надзець такія ж камбінезоны, як на зняволеных у Гуантанама.

nn.by