У Грузію прылятае жонка Джона Маккейна

У Тбілісі жонка кандыдата на пасаду прэзыдэнта ЗША ад Рэспубліканскай партыі з Міхэілам Саакашвілі.

26.08.2008 / 09:54

У Грузію знак падтрымкі скіравалася Сінды Маккейн — жонка кандыдата на пасаду прэзыдэнта ЗША ад Рэспубліканскай партыі.

У Тбілісі яна мае сустрэцца з Міхэілам Саакашвілі, а таксама наведаць шпіталь, дзе знаходзяцца параненыя грузінскія салдаты. Сіндзі Маккейн едзе разам з дэлегацыяй Міжнароднай гуманітарнай харчовай праграмы.

Некалькі дзён таму Тбілісі наведаў Джозэф Байдэн — сэнатар ад штату Дэлавэр, якому іншы кандыдат у прэзыдэнты — ад Дэмакратычнай партыі — Барак Абама прапанаваў пасаду віцэ‑прэзыдэнта.