У «ЛНР» прыдумалі новы тэрмін — «данбасіты» ВІДЭА

20.07.2017 / 21:14

У т. зв. «ЛНР» вырашылі называць жыхароў Данбаса новым тэрмінам — «данбасіты». Пра гэта паведаміў «в. а. рэктара» Луганскага нацыянальнага аграрнага ўніверсітэта Міхаіл Арэшкін, піша УНІАН.

«Мы выдалі вось такую кнігу, гэта вучэбны дапаможнік, першая частка — «Луганшчына: слаўны шлях праз стагоддзі і тысячагоддзі», дзе мы паказваем нашу супольнасць, так бы мовіць, данбаскую. Быў нават прапанаваны такі тэрмін — «данбасіты», то бок, гэта жыхары Данбаса», — сказаў ён.

nn.by