Сінхроннае плаванне перайменавалі

22.07.2017 / 14:32

Як паведамляе агенцтва ТАСС са спасылкай на выканаўчага дырэктара FINA Карнэла Маркулеску, сінхроннае плаванне было перайменавана ў артыстычнае на кангрэсе федэрацыі плавання, які праходзіць у Будапешце.

«Назва была зменена з тым, каб даць новы імпульс развіццю сінхроннага плавання, каб яно стала бліжэй да прэсы і больш зразумела людзям», - сказаў ён.

Пры гэтым Маркулеску не ўдакладніў, ці праводзілася спецыяльнае даследаванне на тэму неабходнасць перайменоўваць сінхроннае плаванне.