Чыгуначныя квіткі ў Рыгу будуць удвая таннейшымі, калі купляць загадзя

24.07.2017 / 10:15

Беларуская чыгунка пачынае эксперымент: цяпер цана квіткоў на цягнік Мінск — Рыга будзе змяняцца ў залежнасці ад попыту.

Калі купляць квіткі загадзя (за 11-45 сутак) да адпраўлення і пры гэтым распрададзена менш за 10% месцаў, то кошт праезду будзе ўдвая ніжэйшым.

Па меры запаўняльнасці вагона цана квітка будзе павялічвацца.

Умовы не распаўсюджваюцца пры афармленні праезду ў межах краіны.