Грузавік уехаў у прыватны дом у Віцебску ФОТА

29.07.2017 / 10:46

Учора на вуліцы Вялікалуцкі тракт у Віцебску кіроўца 1981 года нараджэння на грузавым аўтамабілі заехаў у прыватны дом, паведамляецца на старонцы ДАІ Віцебска «УКантакце».

vk.com/vitebsk__gai

Кіроўца патлумачыў свае дзеянні спробай пазбегнуць наезду на пешаходаў, якія, паводле яго слоў, выйшлі на праезную частку. Мужчына прыняў налева і ўрэзаўся ў слуп, які, у сваю чаргу, упаў на дах дома. Затым грузавік уехаў у схіл даху.

У выніку ДТЗ ніхто не пацярпеў. Супрацоўнікі ДАІ высвятляюць абставіны здарэння.

nn.by