Сакратар Цэнтарвыбаркаму: Байкот — зручная рэч для некаторых

«Апазыцыйны кандыдат, які вырашыць байкатаваць выбары, можа бясплатна скарыстацца выступамі па тэлебачаньні і радыё», - кажа Мікалай Лазавік.

29.08.2008 / 11:12

Зарэгістраваныя кандыдаты ў дэпутаты ў выпадку зняцця сваёй кандыдатуры перад днём галасавання будуць вымушаныя вярнуць дзяржаве грошы, якія даюцца на выраб агітацыйнай друкаванай прадукцыі. Нагадаем, гэта — 1 мільён 750 тысяч рублёў.

Аднак у кандыдатаў ёсць магчымасці грошы не вяртаць
.

Вось што кажа пра адну такую магчымасць сакратар Цэнтральнай выбарчай камісіі Мікалай Лазавік:

«Калі палітычная прычына, байкот — гэта не паважная прычына. А вось па хваробе альбо ў выпадку нечаканага выезду за межы рэспублікі — паважная. У кожным канкрэтным выпадку гэта трэба разглядаць індывідуальна».

Апазіцыйны кандыдат, які вырашыць байкатаваць выбары і не хоча браць грошы на друкаванне ўлётак, каб іх пасля не вяртаць дзяржаве, можа бясплатна скарыстацца выступамі па тэлебачанні і радыё.

Мікалай Лазавік: «Калі нехта хоча павыступаць, пакрасавацца, а пасля сыйсці, калі ён не возьме грошы на агітацыйную друкаваную прадукцыю, гэта яму аплачваць не трэба».