Лукашэнка падарыў кветкі сям'і камбайнераў ФОТАФАКТ

10.08.2017 / 14:10

Аляксандр Лукашэнка сёння ў час рабочай паездкі ў Брэсцкую вобласць незапланавана наведаў праблемнае ААТ «Косава». Пасля азнаямлення з МТФ «Квасевічы» кіраўнік краіны вырашыў змяніць запланаваны маршрут і наведаць праблемнае сельгаспрадпрыемства раёна — ААТ «Косава», паведамляе БелТА.

Першы прыпынак быў зроблены ім на адным з палёў гаспадаркі. Там Аляксандр Лукашэнка азнаёміўся з ходам уборкі збожжа і паразмаўляў з экіпажам камбайнераў — сям'ёй Харужых. Кіраўнік дзяржавы пацікавіўся, ці ўдасца ім паўтарыць леташні намалот у 1 тыс. тон. Мікалай Харужы адказаў, што гэта рэальна. Аляксандр Лукашэнка падарыў Ірыне Харужай букет кветак і пажадаў сям'і поспехаў.