«Густаў» абрынуўся на ўзьбярэжжа ЗША

Паводле мэтэаролягаў, ураган, хуткасьць ветру ў цэнтры якога складае 175 км/г, выйшаў на сушу ў раёне гораду Какодры (штат Луізіяна). Жыхары Новага Арлеану пакінулі горад, баючыся паўтарэньня трагедыі 2003 году.

01.09.2008 / 18:38

Ураган «Густаў» дайшоў да паўднёвага ўзьбярэжжа ЗША.

Паводле мэтэаролягаў, ураган, хуткасьць ветру ў цэнтры якога складае 175 км/г, выйшаў на сушу ў раёне гораду Какодры (штат Луізіяна).

З узьбярэжжа Луізіяны, Тэхасу, Місісіпі і Алабамы эвкаваныя сотні тысяч чалавек.

Амаль усе жыхары Новага Арлеану, які быў фактычна зьнішчаны ураганам «Катрына» ў 2003 г., пакінулі горад, баючыся паўтарэньня трагедыі.

Ураган «Густаў» на мінулым тыдні ўжо забраў жыцьці 80 чалавек у Карыбскім моры.

Значны ўрон быў нанесены Гаіці, Дамініканскай рэспубліцы і Ямайцы.

ул. інф.