У Мінску гарэла кватэра з-за кароткага замыкання ў радыётэлефоне

21.08.2017 / 12:16

Здарэнне адбылося днём 20 жніўня ў двухпакаёвай кватэры на восьмым паверсе ў доме па праспекце газета «Звязда», 14, паведамляе МНС.

Выратавальнікі, што прыбылі на месца здарэння, пажар ліквідавалі.

Пашкоджаны прадметы мэблі, бытавая тэхніка, аконны і дзвярны праёмы. Як мяркуецца, прычына пажару — канструкцыйны брак прылады (кароткае замыканне блока кіравання радыётэлефона «Панасонік» 2011 г.в.).