Рэспубліканская педагагічная нарада пачынаецца сёння ў Мінску

23.08.2017 / 07:55

У першы дзень педнарады запланаваная работа шэрагу тэматычных секцый, круглых сталоў. Спецыялісты абмяркуюць шырокае кола пытанняў, у тым ліку сучасныя падыходы да павышэння якасці дашкольнай адукацыі, уклад, які здольная ўнесці прафадукацыя у інавацыйнае развіццё беларускай эканомікі, асноўныя кірункі для вышэйшай школы ды інш.

Рэспубліканская педнарада працягне сваю працу 24 жніўня на пленарным пасяджэнні.