«Марыбор», «Напалі» і «Сэлтык» выйшлі ў групавы этап Лігі чэмпіёнаў

23.08.2017 / 08:06

Вызначыліся першыя ўдзельнікі групавога этапу Лігі чэмпіёнаў-2017/18, што пераадолелі кваліфікацыю.

Выступ у турніры працягнуць «Сэлтык», «Марыбор», «Напалі», «Севілья» і «Алімпіякас».

Сёння пройдзе яшчэ пяць матчаў, у тым ліку ЦСКА — «Янг Бойз», маскоўскі клуб узначальвае Віктар Ганчарэнка (першая гульня — 1:0).

Лёсаванне групавога этапу адбудзецца ў чацвер вечарам.

БАТЭ ў чацвер згуляе ва Украіну ў матчы плэй-оф Лігі Еўропы з «Александрыяй» (першы матч — 1:1). Лёсаванне групавога раўнду ЛЕ пройдзе ў пятніцу.