«Я не люблю беларускую мову»

Правакацыйнае відэа ад мультымэдыйнага часопіса «34».

03.09.2008 / 11:27

Новы выпуск мультымэдыйнага часопіса «34», прысьвечаны мове.

Адно зь відэа, якія зьмешчаныя на гэтым беларускамоўным дыску, мае відавочна правакацыйны характар: беларуская блогерка Ксенія Авімава адкрыта кажа пра... сваю нелюбоў да беларускай мовы. Пры гэтым Ксенія - фатограф, журналіст, пераможца нямецкага конкурсу на лепшы блог The Best of Blogs 2007, які ладзіцца радыёстанцыяй Deutsche Welle з 2003 году, размаўляе па-расейску ня проста так, а ўсьвядомлена і асэнсавана. «Прынцып адмовы» белмовы дзяўчына тлумачыць каранямі, палітыкай і дрэннай пісьменнасьцю.

Відэа можна пабачыць тут:

Алесь Бондар