Станцыя метро «Кастрычніцкая» была зачынена з прычыны забытай валізкі

26.08.2017 / 17:12

Каля 17 гадзін 26 жніўня ў сталіцы для пасажыраў зачынілі станцыю метро «Кастрычніцкая», пра гэта паведамілі ў прэс-службе метрапалітэна.

Станцыя была зачынена з-за знойдзенай валізкі, растлумачылі ў прэс-службе падземкі. Знойдзены прадмет накрылі лакалізатарам выбуху «Фантан». На месца выклікалі сапёрна-піратэхнічную групу.

Потым станцыю адкрылі для пасажыраў.