Лукашэнка прызначыў новага намесніка міністра па надзвычайных сітуацыях

05.09.2017 / 19:46

Ігар Болатаў прызначаны намеснікам міністра па надзвычайных сітуацыях. Адпаведны ўказ №318 падпісаў Аляксандр Лукашэнка, паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

Да гэтага часу Ігар Болатаў займаў пасаду начальніка ўпраўлення матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння МНС.