А.Лукашэнка да Дня беларускага пісьменства

06.09.2008 / 11:23

Удзельнікам і гасцям урачыстасьцяў з нагоды Дня беларускага пісьменства, якое будзе адзначацца 7 верасьня ў Барысаве, кіраўнік дзяржавы накіраваў спэцыяльны зварот.

"Гэта святочная дата трывала ўвайшла ў наша жыццё, атрымала дзяржаўны статус і прызнанне народа, таму што плённа спрыяе духоўнаму, культурнаму, сацыяльнаму развіццю Беларусі, -- адзначаеццца ў тэксьце. -- Нагадваючы пра годнае мінулае, дазваляе з надзеяй глядзець у будучыню.

Невыпадкова сёлета эстафету ўрачыстасцей прымае заснаваны яшчэ напачатку XII стагоддзя Барысаў - адзін са старажытных культурных цэнтраў нашай краіны, горад, з якім звязаны многія значныя падзеі беларускай гісторыі.

Упэўнены, што Дзень беларускага пісьменства з'явіцца важнай падзеяй у культурным жыцці Беларусі, паспрыяе далейшай кансалідацыі насельніцтва рэспублікі на трывалым падмурку высокіх духоўных каштоўнасцей, закладзеным славутымі продкамі.

Шчыра жадаю ўсім арганізатарам, удзельнікам і гасцям свята моцнага здароўя, дабрабыту, шчасця, аптымізму і новых здзяйсненняў на карысць Радзімы".