Microsoft пабудавала ўтульныя хаткі на дрэвах для сваіх супрацоўнікаў

У Microsoft распавялі, што вырашылі пабудаваць дамы на адкрытым паветры па просьбах працаўнікоў. Кампанія спасылаецца на навукоўцаў, якія даказалі карысць свежага паветра і блізкасці да прыроды для супрацоўнікаў.

16.10.2017 / 19:23

Эва Селбуб з Гарварда, якая стала суаўтарам праекта, тлумачыць, што ў такіх умовах чалавек працуе прадуктыўней, не так хутка стамляецца, як у звычайным офісе, і творча падыходзіць да вырашэння задач.

Хацінкі абсталяваныя ўсім, што можа спатрэбіцца супрацоўнікам кампаніі. Кожнае працоўнае месца мае крыніцы электрычнасці. Сетка Wi-Fi пакрывае будынкі і прылеглую тэрыторыю. На адным з дрэваў ёсць кавярня. На зямлі расстаўленыя крэслы, вулічны газавы камін і навес, які абараняе ад сонца і дажджу.