Міністарка працы: сярэдні заробак у бюджэтнікаў у 2018 г. складзе не менш за 700 рублёў

04.12.2017 / 10:34

Пра гэта паведаміла міністр працы і сацыяльнай абароны Ірына Касцевіч 3 снежня ў эфіры тэлеканала АНТ, піша БелТА

«На 2018 год таксама прадугледжаны рост заробкаў у бюджэтнай сферы. Плануецца выйсці ў сярэднім пры кансерватыўным сцэнары на 700 рублёў. Калі, вядома, эканоміка забяспечыць адпаведны росту задача стаіць 103,5% (тэмп росту ВУП), — то, я думаю, Br760 у сярэднім у бюджэтнай сферы мы зможам забяспечыць», - сказала Ірына Касцевіч.

Па словах міністра, у цэлым павышэнне заработнай платы закране каля 88% занятых у бюджэтнай сферы. Гэта каля 750 тыс. чалавек.