Увесь Станкевіч

Выйшаў з друку 1097-старонкавы збор твораў Адама Станкевіча.

25.09.2008 / 15:52

Упершыню ўся друкаваная спадчына айца Адама Станкевіча сабраная пад адной вокладкай. 1097-старонкавы том “З Богам да Беларусі”, які пабачыў сьвет на гэтым тыдні, утрымлівае гістарычныя, публіцыстычныя, рэлігійныя, эпісталярныя творы ксяндза Адама, а таксама артыкулы аб ім. Кнігу, якая мае шанцы стаць самым аб’ёмным і грунтоўным беларускім выданьнем году, уклалі гісторыкі Андрэй Вашкевіч і Алесь Пашкевіч.

Шукайце ў кнігарнях і ў незалежных распаўсюднікаў.

Адам Станкевіч. З Богам да Беларусі: Збор твораў. – Вільня: Інстытут беларусістыкі, 2008

Ул.інф.