Францужанка хоча выкупіць папяровыя асобнікі «Нашай Нівы» ў чытачоў
17.01.2018 / 13:14
Французская мастачка Марын Уганьер рыхтуе вялікі выставачны праект аб постсавецкіх краінах. Для гэтага яна збірае арыгінальныя асобнікі папяровых газет. Беларусь будзе рэпрэзентавана старонкамі з «Нашай Нівы».
Просім чытачоў, якія маюць у сваіх архівах папяровыя асобнікі наступных нумароў: №2 ліпень 1991, №4 снежань 1991, №4 1994 напісаць ліст у Рэдакцыю.
Мастачка выкупіць у вас цэлы камплект гэтых нумароў ці асобнікі ўраздроб за прывабны кошт.
У Рэдакцыі дадатковых асобнікаў дадзеных нумароў няма, таму мы не змаглі дапамагчы Марын. Уся надзея на вас, чытачы.
E-mail: nn@nn.by
Skype: nashaniva
Тэлефоны / Tel.:
+375 17 316-48-13 (тэл./факс),
+375 29 613-32-32 (Velcom),
+375 29 707-73-29 (МТС).