Створаны маленькі чорна-белы смартфон з экранам на «электронным чарніле» 

Light Phone 2 стваралі з мэтай выпусціць прыладу з самымі патрэбнымі функцыямі, але без фактараў, якія адцягваюць увагу, накшталт сацсетак або гульняў. Для гэтага замест традыцыйных каляровых дысплэяў усталявалі экран на электронным чарніле E-Ink, як у электронных кнігах. Гэта дазваляе максімальна эканоміць зарад акумулятара.

02.03.2018 / 22:18

Тэлефон — сэнсарны, працуе на моцна спрошчанай версіі Android, але распрацоўшчыкі разглядаюць магчымасць у будучыні дадаць сэрвіс для выкліку таксі Uber, навігацыю з картамі, музычны плэер і іншыя функцыі. А пакуль Light Phone 2 ўмее толькі тэлефанаваць, адпраўляць SMS і працаваць як будзільнік.

Нягледзячы на абмежаваную функцыянальнасць, кошт смартфона ацанілі ў $250. Зараз на краўдфандынгавай пляцоўцы IndieGoGo ужо амаль сабралі патрэбную для наладжвання вытворчасці суму, і першыя пастаўкі плануюць пачаць у красавіку 2019 года. 

nn.by