Дызайнер Саша Чабатароў прэзентаваў новы лагатып да стагоддзя БНР ФОТЫ

як вам?

У якасці выявы, з якой «гуляўся» дызайнер, абраны геатэг як кропка адліку для самаідэнтыфікацыі нацыі.

02.03.2018 / 14:47

«Было шмат спрэчак пра брэндынг, які распрацавалі для #БНР100, а яшчэ хадзілі міфы і чуткі пра нейкую альтэрнатыўную версію, створаную ў падпольных лабараторыях нашай краіны. Чуткі пацвердзіліся. Прадстаўляю вашай увазе новы лагатып БНР100», — напісаў у сваім фэйсбуку Аляксандр.

Вось як новы лагатып глядзіцца на розных рэчах:

Па спасылцы можна пазнаёміцца з поўнай прэзентацыяй лагатыпа.

nn.by