Колькасць камп'ютараў, заражаных майнерамі краптавалюты, вырасла на 8500%

Symantec Corporation апублікавала справаздачу, згодна з якой толькі за апошні квартал 2017 года колькасць камп'ютараў, заражаных праграмамі-майнерамі крыптавалют, вырасла на 8500%

23.03.2018 / 22:30

Падобныя «крыптамайнерскія» скрыпты-вірусы ў кодах розных праграм становяцца ўсё больш дасканалымі, і заўважыць іх для звычайнага карыстальніка ўсё складаней. Яны здабываюць крыптавалюту, выкарыстоўваючы вылічальныя магутнасці заражаных кап'ютараў, тым самым моцна запавольваючы іх працу і спажываючы дадатковую электраэнергію. 

За 2017 год таксама на 600% вырасла і колькасць заражаных мабільных прыладаў, паведамляецца ў справаздачы. Каб ваш камп'ютар не стаў для кагосьці інструментам здабычы крыптагрошай, усталёўвайце праграмы і дадаткі толькі з правераных крыніц (афіцыйных крамаў дадаткаў, афіцыйных сайтаў толькі аўтарытэтных распрацоўшчыкаў). Хаця, часам і туды трапляе неправераны софт. 

Чытайце таксама: У AppStore заўважылі праграму, якая майніць крыптавалюту з дапамогай камп'ютара карыстальніка

Ілья Параскевіч