Наздра. Мазыр

хроніка апазыцыі

11.10.2008 / 13:03

9 кастрычніка мазырскага актывіста аргкамітэту па стварэньні Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі Паўла Наздру выклікалі ў суд. Ад актывіста патрабуюць выплаты штрафу ў памеры дзвюх базавых велічынь, які даўно быў аплочаны Паўлам. Копія квітанцыі аб аплаце не аказалася падцьверджаньнем для суда.

Нагадаем, што 14 ліпеня суд адбыўся па справе, заведзенай Мазырскім ваенкаматам ў чэрвені. Паўла абвінавачвалі ў тым, што некалькі гадоў таму ён не паведаміў у ваенкамат аб сваім звальненьні з працы. Гэта, мяркуе актывіст, беспадстаўнае абвінавачваньне, таму што па дзейсным законе наймальнік павінен прадастаўляць ваенкамату гэтыя зьвесткі.

Суд прызнаў яго вінаватым ў парушэньні правіл вайсковага рэжыму і пакараў штрафам у памеры дзвюх базавых велічынь. Адразу пасьля суду Павал Наздра аплаціў гэты штраф.

Прэс-служба аргкамітэту па стварэньні БХД