Зьміцер Вайцюшкевіч у Горадні

17 кастрычніка, 18.30, Горадня, Будзённага 48а-44 (памяшканьне Таварыства Беларускай Школы).

13.10.2008 / 12:36

Толькі ў пятніцу, 17 кастрычніка, і толькі ў Горадні адбудзецца творчая сустрэча са Зьмітром Вайцюшкевічам. Сустрэча зь сьпеваком пройдзе ў межах агульнабеларускай кампаніі “Будзьма!”.

На сустрэчы можна будзе таксама пазнаёміцца з музычнымі і кніжнымі навінкамі. Арганізатары прыезду Зьмітра Вайцюшкевіча, кампанія “Будзьма!”, абяцаюць таксама разнастайныя конкурсы, прызы і падарункі.

Пачатак імпрэзы: пятніца, 17 кастрычніка, 18.30 па адрасе: Гродна, Будзённага 48а-44 (памяшканьне Таварыства Беларускай Школы).

Увага! Колькасць месцаў будзе павялічана.

Уваход вольны.

Прэсавая служба Гарадзенскага Руху За Свабоду