15 кастрычніка ў кватэрах Менску не затопяць

Хутчэй за ўсё, цеплыня пачне паступаць у менскія дамы не раней за наступны тыдзень.

14.10.2008 / 11:18

Хутчэй за ўсё, цеплыня пачне паступаць у менскія дамы не раней за наступны тыдзень.

«15 кастрычніка ніколі не было пачаткам ацяпляльнага сэзону, — растлумачылі у Міністэрстве ЖКГ. — Лічыцца, што калі да гэтага чысла досыць холадна, то час ўключаць ацяпленьне. Ацяпляльны сэзон стартуе, калі сярэднесутачная тэмпэратура трымаецца 5 дзён на адзнацы плюс 8. Звычайна так і бывае да 15 кастрычніка. Міністар у любы момант можа дазволіць пачаць ацяпляльны сэзон. Але ўсё вырашаюць выканкамы на месцах».

«Пакуль такога рашэньня мэр не прыняў, — расказалі ў прэс‑цэнтры Менгарвыканкаму.

На нарадзе ў панядзелак Міхаіл Паўлаў даручыў усім службам падрыхтавацца: з наступнага тыдня сыноптыкі абяцаюць пахаладаньне. Хутчэй за ўсё, цеплыня пачне паступаць у сталічныя дамы з наступнага панядзелка.