Эўропа падзеленая наконт Расеі

14.10.2008 / 18:36

Аўстрыя, краіны Балтыі, Польшча, Чэхія і Швецыя лічаць дачасным аднаўленне Еўрасаюзам перамоў па новым стратэгічным пагадненні аб партнёрстве з Расіяй, а Германія і Італія настойваюць на такой неабходнасці. Пра гэта паведамляе РІА Новости са спасылкай на еўрапейскага дыпламата.

Лідэры ЕС падчас экстраннага саміта па Грузіі 1 верасня вырашылі ў якасці меры падтрымкі грузінскага боку прыпыніць перамовы аб новым базавым дагаворы з Расіяй. Новае пагадненне заклікана замяніць папярэдняе, тэрмін дзеяння якога закончыўся ў канцы 2007 года, але яно было аўтаматычна прадоўжана.

БелаПАН