З 1 мая пенсіянерам даецца зніжка 50% на праезд у электрычках

03.04.2018 / 16:03

Беларуская чыгунка з 1 мая да 30 верасня прадастаўляе пенсіянерам зніжку 50% на праезд у цягніках рэгіянальных ліній эканамкласа, паведамілі БелТА ў прэс-службе rw.by.

Прадастаўленне дадзенай ільготы не даецца пры праездзе ў цягніках рэгіянальных ліній бізнэс-класа (з нумараванымі месцамі), а таксама пры праездзе ў цягніках гарадскіх ліній.

Падставай для набыцця білета з'яўляецца пенсійнае пасведчанне Таксама гэты дакумент неабходна мець пры сабе пры праездзе ў электрычках і дызелях.