Новыя айфоны могуць з'явіцца ўжо праз месяц: іх зарэгістравалі ў Еўразійскай эканамічнай камісіі

У базе Еўразійскай эканамічнай камісіі, адкуль раней выцякала інфармацыя аб AirPods, iPhone 7, новых MacBook і апошнім iPad, з'явілася згадка адразу аб 11 новых мадэлях iPhone. Гэта заўважылі карэспандэнты 9to5Mac.

19.04.2018 / 16:37

Адзін з канцэптаў iPhone SE2

Звычайна прылады трапляюць у базу за месяц да афіцыйнага выхаду, таму можна меркаваць, што новыя iPhone выйдуць ужо ў траўні або чэрвені 2018 года.

Адзіная загадка — які менавіта гэта будзе iPhone. Мяркуецца, што гэта не iPhone 11 або iPhone X Plus, што павінны прадставіць у трэцім квартале 2018 года, а менавіта iPhone SE2, чуткі пра які з'явіліся яшчэ восенню 2017 года. Раней многія выданні меркавалі, што гэты бюджэтны смартфон Apple прадставіць ў сакавіку, аднак тады кампанія абмежавалася толькі «айпадам». 

nn.by