У Беларусі ўпершыню ўстаноўлены тарыф для зарадкі электрамабіляў

26.04.2018 / 19:15

У Беларусі ўпершыню ўстаноўлены тарыф на электрычную энергію, якая адпускаецца ДВА «Белэнерга» і выкарыстоўваецца для зарадкі электрамабіляў, паведамляе Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю (МАРГ).

Дадзены тарыф ўводзіцца з 1 мая і складае 0,15693 рубля (без ПДВ) за 1 кВт·г, што ніжэй агульнага тарыфу для арганізацый, якія працуюць у сферы паслуг, на 48%.

Як растлумачылі ў МАРГ, тарыф усталяваны для далейшага развіцця рынку электрамабіляў, які з'яўляецца досыць перспектыўным і хуткарослым.