Эўра зьляцеў да адзнакі 2 803 рублі

Такім чынам каэфіцыент эўра/даляр складае 1,325.

21.10.2008 / 14:05

На фоне ўтрыманьня курсу даляра ў Беларусі, працягваецца падзеньне эўра.

На сераду Нацыянальны банк устанавіў наступныя курсы афіцыйных валют у краіне: амэрыканскую валюту працягваюць трымаць на ўзроўні 2 114 рублёў за даляр.

Затое эўра зьляцеў ажно да 2 802, 64 рублёў за адну адзінку.

Такім чынам каэфіцыент складае 1,3254494.

Крыху зьнізіўся на заўтра курс расейскага рубля: з 81,13 да 79 рублёў 95 капеек.

У Расеі працягваецца інтэнсіўны рост даляра ў дачыненьні да тамтэйшага рубля. Сёньня на таргах ММВБ ён вырас на 40 капеект да 26 рублёў 46 капеек

Яшчэ ў сярэдзіне ліпеня суадносіны эўра да даляра ў Беларусі, як і па ўсім сьвеце, складалі 1,60125. Напрыклад, 15 ліпеня Нацбанк устанавіў наступныя курсы афіцыйных валют: 1 даляр ЗША — каштаваў 2 120 рублёў, эўра ‑‑ 3 394,65 рубля.

З канца лета пачалося імклівае падзеньне эўра. Эўрапейская валюта за тры месяцы патаньнела амаль на 600 рублёў.

11 верасьня эўра перакрочыў магічную мяжу ў 1,4. Неўзабаве можа пераадолець мяжу 1,3.