Жыхара Круглага, які ваяваў за «ЛНР», пасадзілі на 2 гады

07.05.2018 / 18:17

Магілёўскі абласны суд вынес прысуд жыхару Круглага. Як паведамляе сайт Вярхоўнага суда, ён служыў у «ЛНР», трапляючы на акупаваную тэрыторыю Украіны праз Расію.

Паводле абвінавачвання, ён паступіў на ваенную службу ва ўзброенае фармаванне, быў залічаны ў якасці вайскоўца, забяспечаны формай, агнястрэльнай зброяй і баепрыпасамі.

Суд палічыў даказаным, што жыхар Круглага праводзіў абстрэлы пазіцый Украіны. За ўдзел ва ўзброеным фарміраванні і ўдзел ва ўзброеным канфлікце без ўпаўнаважання Беларусі ён прысуджаны да 2 гадоў калоніі агульнага рэжыму.