ЗША не прызналі выбары ў Венесуэле і ўвядуць супраць яе санкцыі

21.05.2018 / 22:27

Фота: Reuters.

Дзяржаўны сакратар ЗША Майк Пампеа прыгразіў рэжыму прэзідэнта Венесуэлы Нікаласа Мадура эканамічнымі і дыпламатычнымі санкцыямі з-за фальсіфікацый на выбарах 20 мая.

«Гэтыя так званыя «выбары» — гэта напад на канстытуцыйны лад і абраза дэмакратыі ў Венесуэле», — гаворыцца ў заяве кіраўніка Дзярждэпартамента.

Па словах Пампеа, рэжым Мадура будзе ізаляваны ад міжнароднай супольнасці, пакуль у Венесуэле не адновяць дэмакратычныя працэсы праз правядзенне свабодных і празрыстых выбараў.