Сяргей Скрабец будзе балатавацца на пасаду старшыні АГП

22.05.2018 / 15:53

Сяргей Скрабец, фота Радыё Свабода

З'езд Аб'яднанай грамадзянскай партыі пройдзе ў ліпені, на якім будзе абраны новы кіраўнік партыі.

Пра свой намер балатавацца на пасаду старшыні заявілі дэпутат Палаты прадстаўнікоў Ганна Канапацкая, намеснікі старшыні Васіль Палякоў і Мікалай Казлоў, а таксама экс-дэпутат Палаты прадстаўнікоў Сяргей Скрабец. 

«Хачу, каб партыя пад маім кіраўніцтвам дамаглася сваёй галоўнай мэты — прыходу да ўлады», — пракаментаваў Скрабец у інтэрв'ю Tut.by.

Анатоль Лябедзька, нагадаем, заявіў, што не будзе балатавацца на пасаду кіраўніка АГП.