Папа Францішак — гею: Бог зрабіў вас такім, і ён любіць вас такім

Папа Рымскі Францыск заявіў, што геяў такімі стварыў Бог, паведамляе CNN.

22.05.2018 / 17:11

Згодна з атрыманымі дадзенымі, пантыфік пагутарыў з геем-каталіком Хуанам Карласам Крузам, які стаў ахвярай чылійскага святара-педафіла Фернанда Карадзімы.

«Хуан Карлас, тое, што вы гей, не мае значэння. Бог зрабіў вас такім, і ён любіць вас такім, і гэта не мае значэння. Вы павінны быць задаволеныя тым, хто вы ёсць»,

— працытаваў пантыфіка Карлас.

Таксама мужчына распавёў, што ў час размовы з Папам Рымскім ён заклікаў пантыфіка пакараць вінаватых у чылійскіх выпадках гвалту.

Нагадаем, што Фернанда Карадзіма — чылійскі святар-гвалтаўнік. Ён быў прызнаны вінаватым у злоўжыванні з боку Ватыкана ў 2011 годзе.