Ва Украіне ўпершыню выпрабавалі амерыканскія Javelin ВІДЭА

22.05.2018 / 19:37

Упершыню ва Украіне адбыліся выпрабаванні амерыканскіх ракетных комплексаў Javelin. Пра гэта паведаміў прэзідэнт краіны Пятро Парашэнка ў Facebook 22 мая.

«Нарэшце гэты дзень настаў! Упершыню ва Украіне адбыліся выпрабаванні супрацьтанкавага ракетнага комплексу Javelin», — сказаў Парашэнка.

Прэзідэнт Украіны таксама дадаў, што гэта зброя абарончага характару і будзе выкарыстоўвацца ў выпадку наступу Расіі на пазіцыі ўкраінскіх войскаў.