27+5 ці 27+6?

Чэхія мае намер ініцыяваць саміт фармату «27+5» ці «27+6», дзе 27 — гэта краіны Эўрасаюзу, 5 — Украіна, Малдова й краіны Паўднёвага Каўказу, а шосты магчымы партнёр — Беларусь.

28.10.2008 / 10:57

У часе свайго візыту ў Беларусь першы намесьнік міністра замежных справаў Чэскай Рэспублікі Томаш Пояр паведаміў пра адну з задумаў, якую Чэхія хоча зрэалізаваць у часе свайго старшынства ў ЭС, якое пачнецца з наступнага году. Краіна мае намер ініцыяваць саміт фармату «27+5» ці «27+6», дзе 27 — гэта краіны Эўрасаюзу, 5 — Украіна, Малдова й краіны Паўднёвага Каўказу, а шосты магчымы партнёр — Беларусь. Канчатковы фармат саміту будзе, сярод іншага, залежаць ад разьвіцьця сытуацыі ў Беларусі.

МБ