У Расіі ўкраінскага журналіста асудзілі на 12 гадоў за шпіянаж

04.06.2018 / 15:57

ria.ru

Масгарсуд прызнаў ўкраінскага журналіста Рамана Сушчанку вінаватым у шпіянажы і прысудзіў яго да 12 гадоў калоніі строгага рэжыму.

«Сушчанку Рамана Уладзіміравіча прызнаць вінаватым і прызначыць пакаранне ў выглядзе 12 гадоў пазбаўлення волі з адбываннем тэрміна ў папраўчай калоніі строгага рэжыму», — абвясціў прысуд суддзя Алег Музычэнка.

Рамана Сушчанку затрымалі ў кастрычніку 2016 года і абвінавацілі ў шпіянажы на карысць Кіева. Як паведамляла ФСБ, ён збіраў звесткі аб дзейнасці Узброеных сіл і Расгвардыі. Украінскія ўлады дачыненне журналіста да разведкі адмаўляюць.